“Этна-Млын” з “Троіцай” і “Гудай” (фотарэпартаж)

/netcat_files/129/132/h_5916b5d465dc5e2f1bf187471b0b73e6
У апошнія выходныя лета музейны комплекс «Дудуткі» закрыў летні сезон фэстам «Этна-Млын». На цэнтральнай плошчы музея гурт «Гуда» даў невялічкі канцэрт з адмысловай архаічнай праграмай, прысвечанай жніўным абрадам (дакладней, таму, як суправаджалася жніво на Гарадзеншчыне), і навучыў маладых дзяўчат і хлопцаў старадаўнім гульням. «У мяне жніўныя песні – самыя любімыя з усяго календара. Яны, напэўна, самыя душэўныя і, на маю думку, незвычайныя. Іх спяваюць на ўсё поле, каб было чутна. І яшчэ я вельмі люблю «Паазерскае жніво» за вельмі прыгожыя напевы», – дзеліцца ўражаннямі спявачка гурта Ганна Емялёва, якая тыдзень таму вярнулася з этнаграфічнай экспедыцыі. Неўзабаве каля галоўнай сцэны сабраліся аматары этна-трыа «Троіца». І панесліся па наваколлі песні, што спявалі ў даўніну беларускія бабулі і дзядулі. Дарослыя сядзелі, гайдаючыся ў такт мелодыі, а дзеці застывалі перад сцэнай і глядзелі на спадара Кірчука як зачараваныя. Праўда, не на ўсіх дзяцей музыка «Троіцы» дзейнічала так: некаторыя акупавалі сноп сена побач са сцэнай і падчас канцэрту яго амаль расцерушылі. Наведнікаў музея ў гэты дзень чакаў карагод сюрпрызаў і пачастункаў. Кожны ахвотны мог сесці за ганчарнае кола ці скаваць падкоўку на шчасце, у сыраварні ды карчме – паспрабаваць традыцыйныя беларускія прысмакі, а ў мястэчку майстроў – набыць сувенір на памяць з выявай дудуцкага млына. А не – дык проста адпачыць, валяючыся на траўцы. Скончылася свята запускам паветранага шара, які быў падрыхтаваны да палёту ўсяго за дваццаць хвілін.
27.08.2012 16:59
Источник: http://budzma.org/news/etna-mlyn-z-troicaj-i-hudaj-fotarepartazh.html

Телефоны:

+375 29 620-00-99
+375 17 226-13-34

Электронная почта:

info@aerotour.by

Юридический адрес:

РБ, г. Минск,
ул. Фабрициуса, д.9а, каб.311

Будем рады видеть Вас в наших группах: